Галоўная / Грамадскае прызнанне

Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў можа ганарыцца
сваімі выпускнікамі і іх творчымі дасягненнямі.

Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў можа ганарыцца сваімі выпускнікамі і іх творчымі дасягненнямі. Многія выпускнікі ўдастоены званняў Дыпламантаў і Лаўрэатаў Міжнародных і Рэспубліканскіх конкурсаў.

Сярод іх:

1

Матвеенка Р. – Лаўрэат I Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу выканаўцаў беларускай народнай песні "Галасы Радзімы" (2002). У цяперашні час артыстка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя. Г. Цітовіча.

 

2

Арлоўская Т. – Лаўрэат Міжнароднага конкурсу артыстаў эстрады (г. Ялта), салістка Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі.

 

3

Салава Н. – Дыпламант I ступені Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў беларускай народнай песні "Галасы Радзімы" (2004). У цяперашні час артыстка-вакалістка Нацыянальнага Акадэмічнага аркестра народных інструментаў Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча.

 

4

Гаўрышчук М. і Граковіч М. – Лаўрэаты V Міжнароднага музычнага фестывалю-конкурсу "Петра-Паўлаўскім асамблеі" (III месца ў намінацыі "Ансамблі"), г. Санкт-Пецярбург, 2007 г. У цяперашні час студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

 

 

Нашы выпускнікі ўзначальваюць аддзелы культуры Мінскай вобласці, кіруюць творчымі калектывамі, палацамі, Дамамi культуры, вядуць выкладчыцкую дзейнасць, а таксама працуюць у вядучых прафесійных творчых калектывах Рэспублікі Беларусь.

Сярод іх:

 

5

Ляйко Г.А. – галоўны спецыяліст аддзела ўстаноў культуры і мастацтва Упраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

 

6

Вайцяхоўская Р. І. – дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

 

 

7

Раеўская А.М. – намеснік старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта

 

8

Крамко А. Я. – Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, саліст і дырыжор Нацыянальнага Акадэмічнага аркестра народных інструментаў Рэспублікі Беларусь ім. І. Жыновіча

 

9

Гуткоўская С. В. – кандыдат філалагічных навук, загадчыца кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

 

10

Гладкая В.Ф. - Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік фальклорна-этнаграфічнага ансамбля "Неруш" Беларускага дзяржаўнага універсітэта

 

 

11

Сербіна Г. М. - Заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, рэжысёр тэатра «Зара» (Маскоўская вобласць).

 

pavljut1

Паўлюць В.П. – артыст Беларускага нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы, выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў. За высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры і мастацтва Вячаслаў Паўлюць узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

 

13

Данько У.Ф. – Дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора РэспублікіБеларусь імя Г. Цітовіча.

 

 

14

Зайко Н.А. – Дырэктар Палаца культуры г.Вільнюс, Літва.

 

 

15

Дарохіна І.А. – Дырэктар харэаграфічнай школы г.Мінск, мастацкі кіраўнік узорнага харэаграфічнага ансамбля "Весялушкі".

 

16

Гарэлава В.С. – мастацкі кіраўнік Народнага калектыву майстэрні абрадавай творчасці "Спас".

 

17

Карповіч А.Л. – мастацкі кіраўнік Народнага ансамбля танца "Белая Русь" (г.Мінск).

 

 

Адрас: Беларусь, 220024, Мінск, вул. Кіжаватава, 9
Тэл.: (017) 212-60-61, Факс: (017) 275-24-30, e-mail: mdkm@mail.by