|
Летапіс БРСМ МДКМ
Першасная арганізацыя Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" была створана 24 красавіка 2004 г.
Мэта - стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу.
На чале з Сяньковіч Д. арганізацыя пачала рабіць свае першыя самастойныя крокі. Аб БРСМ МДКМ пачулі, у арганізацыю усё больш стала прыходзіць актыўная і творчая моладзь.
Час ішоў, пяршоўка МДКМ не стаяла на месцы.
У 2006 годзе арганізацыю ўзначаліла Баравік Л.
2009 год. У штурвала моладзевага лайнера пад назвай "БРСМ МДКМ" стала Мальцава Алена Васільеўна.
Дзякуючы каласальнай працы ўсіх кіраўнікоў сфармаваўся пэўны "касцяк" арганізацыі, як у плане мерапрыемстваў, так і ў плане яе актыву. З кожным годам ён умацоўваўся і напаўняўся новым сэнсавым зместам.
Моладзевая арганізацыя на тое і моладзевая, каб адпавядаць усім тэндэнцыям новага часу. БРСМ МДКМ стаў патрабаваць новых падыходаў, свежых і смелых рашэнняў. Новаўвядзенні для любой арганізацыі - гэта складаны працяглы працэс, які патрабуе шмат часу і сіл. Трэба быць гатовым да ўсякага роду цяжкасцяў. Аднак лідэр БРСМ МДКМ вырашылася і ў 2010 годзе зрабіла невялікі рэбрэндынг арганізацыі. Уся дзейнасць арганізацыі была сістэматызавана па сектарах: сектар моладзевых ініцыятываў, інфармацыйны, валанцёрскі сектары. Дадзеная структура ў значнай ступені дазваляе эфектыўна каардынаваць дзейнасць у арганізацыі.
Першасная арганізацыя БРСМ Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў - гэта не ізаляванае падраздзяленне каледжа, а актыўная яго частка, якая прадстаўлена ў асобе сакратара на Савеце па прафілактыцы правапарушэнняў, удзел у рабоце Савета каледжа, на нарадах куратараў. Першасная арганізацыя працуе ў цеснай сувязі з нам. дырэктара па выхаваўчай працы, прафсаюзнай арганізацыяй і куратарамі, прымае непасрэдны ўдзел у агульнакалежскіх мерапрыемствах.
БРСМ Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў не збіраецца спыняцца на дасягнутым, бо ў моладзі поўна сіл, жаданняў і самых неверагодных ідэй. Будзем далей пісаць летапіс нашай "пяршоўкі", захоўваючы традыцыі арганізацыі.
Накірункі працы.
Першасная арганізацыя Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў працуе па некалькіх напрамках, і адным з найважнейшых на сённяшні дзень з'яўляецца валанцёрства. Валанцёрскі рух - гэта добрая воля, гуманізм і безкаштоўная дапамога тым, хто ў ёй мае патрэбу.
Праграма развіцця валанцёрскага руху ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.
Праграма развіцця валанцёрскага руху накіравана на асобаснае развіццё і паспяховую сацыялізацыю навучэнцаў, далучэнне іх да гуманістычных традыцый міласэрнасці беларускага народа.
1. Мэтай праграмы з'яўляецца фармаванне маральна-этычных традыцый міласэрнасці ў каледжы; садзейнічанне ў духоўным развіцці навучэнцаў.
2. Задачы праграмы:
- Арганізацыя валанцёрскіх груп на аддзяленнях каледжа і іх практычнай дзейнасці;
- Садзейнічанне другаснай занятасці навучэнцаў;
- Арганізацыя вольнага часу, пашырэнне сферы зносін навучэнцаў.
3. Прынцыпы, па якіх мы працуем:
- добраахвотнасць;
- гуманнасць;
- альтруізм;
- пошук;
- творчасць.
4. Напрамкі дзейнасці:
- Арганізацыя практычнай работы навучэнцаў-валанцёраў з сацыяльна-неабароненымі пластамі насельніцтва (сіроты, адзінокія пажылыя людзі, людзі з абмежаванымі магчымасцямі);
- Праца з дзецьмі з дзіцячых дамоў;
- Развіццё праектаў, накіраваных на прапаганду ідэй здаровага ладу жыцця сярод моладзі, прафілактыку курэння, алкагалізму, ужывання наркотыкаў;
- Супрацоўніцтва з дабрачыннымі фондамі і арганізацыямі.
5. Змест працы:
- Арганізацыя віншаванняў ветэранаў ВАВ;
- Арганізацыя дабрачынных мерапрыемстваў у каледжы;
- Арганізацыя канцэртаў і навагодніх святаў у дзіцячых дамах;
- Супрацоўніцтва з рознымі дабрачыннымі фондамі і арганізацыямі, моладзевымі аб'яднаннямі.
Значныя праекты і мерапрыемствы валанцёрскага руху
1.Дабрачынная акцыя "Падары дзіцяці шакаладку", у выніку якой былі сабраныя салодкія падарункі для дзяцей з Дзіцячага дома № 7. У акцыі ўдзельнічалі і навучэнцы, і выкладчыкі;
2. Дабрачынная акцыя "Ад сэрца да сэрца". У рамках акцыі выхаванцам дзіцячага дома былі перададзеныя канцылярскія прыналежнасці. Нашымі навучэнцамі была падрыхтавана выдатная канцэртная праграма па матывах казкі "Бураціна".
3. Акцыя, прымеркаваная і накіраваная на падтрымку маці, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
4. Навагодняя акцыя "Цуды пад Новы год". Валанцёры павіншавалі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
5. Акцыя для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на лячэнні ў Лякарні хуткай дапамогі напярэдадні Дня Перамогі.
6. Акцыя "Памяняй цыгарэту на цукерку", у акцыі прынялі ўдзел больш за 100 чалавек.
|