Галоўная / Грамадскае прызнанне / Творчыя калектывы / Майстэрня абрадавай творчасці "СПАС"
Мастацкі кіраўнік і балетмайстар - Вольга Гарэлава

Музычны кіраўнік – Ларыса Кузміч

Канцэртмайстар –  Юры Гальчэня

Рэпетытар – Юлія Гадунова

Спас

Майстэрня абрадавай творчасці «СПАС» была створана ў 1993 годзе на базе Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў з мэтай захавання і развіцця беларускіх традыцый і абрадаў. Калектыў складаецца з навучэнцаў спецыялізацыі "Народная творчасць (танец)" - свайго роду пастаянна дзеючая творчая лабараторыя, якая мае арыгінальны рэпертуар. Ён заснаваны на аўтэнтычных формах фальклору, які сфарміраваны ў пластычныя спектаклі. Арыгінальнасць думкі, свежасць фарбаў харэаграфічных кампазіцый, якія дэманструюць цэласны мастацкі вобраз, па-новаму інтэрпрэтуюць традыцыі беларускай абрадавай харэаграфіі. Сінтэз аўтэнтычных фальклорных формаў і мадэрн-харэаграфіі стварае на аснове старажытных паганскіх абрадаў сучасныя па стылі і духу сцэнічныя кампазіцыі. Арыгінальнасць харэаграфічнага дзейства падкрэслена і аўтарскім музычным суправаджэннем (кампазітар Бебік Л.І.), якія ўключаюць маўленчыя і вакальныя фрагменты аўтэнтычнага фальклору.

За творчае развіццё нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Майстэрні абрадавага творчасці «СПАС» было прысвоена званне «Народнага аматарскага калектыву» (1997г.)

 

Майстэрня абрадавай творчасці "Спас":

  • Дыпламант VI Міжнароднага фестывалю фальклору "Жыцень" (1996г.)
  • Дыпламант I Міжнароднага фестывалю харэаграфіі "Сожскі карагод" а таксама Дыпламант ў намінацыі "За цэласнаць і арыгінальнасць музычна-харэаграфічнага рашэння" (1997г., Гомель);
  • Лаўрэат абласнога тура V Рэспубліканскага фестывалю студэнцкай творчасці "Студэнцкая вясна 1998", а таксама Дыпламант ў намінацыі "За высокае выканальніцкае майстэрства" (1998г., Слуцк);
  • Уладальнік ГРАНПРЫ конкурсу харэаграфічнага мастацтва V Рэспубліканскага фестывалю студэнцкага мастацкай творчасці "Студэнцкая вясна 1998",
  • Дыпламант ў намінацыі "За адраджэнне нацыянальная культуры" (1998г., Віцебск);
  • Лаўрэат I фестывалю народнага мастацтва Беларусі "Беларусь - мая песня" (1998г., Мінск);
  • Лаўрэат II Міжнароднага моладзевага форуму музычных культур народаў Беларусі "Квецень Сонечная промняў" (1998г., Мінск);
  • Уладальнік ГРАНПРЫ за балетмайстарскую працу "Сільвестраў дзень",
  • Лаўрэат і Дыпламант I ступені "За даследаванае і арыгінальнае ўвасабленне фальклора" II Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" (1999г., Гомель);
  • Уладальнік гранта Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за 2000г.
  • Уладальнік ГРАНПРЫ III фестывалю народнай творчасці "Напеў зямлі маёй" (2003г., Маладзечна);
  • Дыпламант II Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва "Беларусь - мая песня", прысвечанага 60-годдзю Вялікай Перамогі (2005г., Мінск);

 

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2004г. мастацкі кіраўнік Вольга Гарэлава ўзнагароджана прэміяй за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі.

 

ПРАГРАМА
майстэрні абрадавага творчасці «СПАС»:

 

1.«Зялёныя святкі» - вакальна-харэаграфічная кампазіцыя па матывах сёмуха-траецкіх абрадаў і свят.

2.«Радуніца» - пластычна- харэаграфічная кампазіцыя па матывах пагрэбальна-памінальных абрадаў і старажытных славянскіх паданняў.

3.«Хлебушка расці – лецечка ляці!...» - харэаграфічная кампазіцыя па святочна-працоўным дзеянням жнівеньскага календара.

4.«А ў нас сягодня, хула табе, Божа!» - харэаграфічныя дзеянні ў архаічным радзінным абрадзе беларусаў, заснаваныя на магічных прыёмах і абярэгах, забаронах, забабонах, прыкметах і абмежаваннях.

5.«Адзін Бог на небе, адзін уладар на зямлі» - пластычна- харэаграфічная кампазіцыя па матывах язычніцкага абраду «Пахаванне стралы» і паданнях старажытных славян аб Богу-грамавержцы Перуне.

6.«Кацілася кола з клеці, жывіце добра дзеці» - вакальна-харэаграфічная кампазіцыя паводле каляднай гульні «Жаніцьба Цярэшкі».

7.«Сільвестраў дзень» - пластычна- харэаграфічны спектакль паводле старых вераванняў аб цяжкіх хваробах, аб ліхадзейскім майстэрстве злых духаў і сродках знахарства мінуўшчыны.

8.«Покліч продкаў» - пантамімна- харэаграфічныя сцэны па матэрыялах археалагічных дакументаў аб першабытных людзях на Беларусі.

9.«Люцічы» - харэаграфічны нарыс паводле метадаў рытуальнага пераўвасаблення і традыцый баявых мастацтваў.

10.«Вырай» - харэаграфічная кампазіцыя, заснаваная на ўяўленнях нашых продкаў аб існаванні птушынага раю-выраю.

 
Яндекс.Метрика

Адрас: Беларусь, 220024, Мінск, вул. Кіжаватава, 9
Тэл.: (017) 212-60-61, Факс: (017) 275-24-30, e-mail: mdkm@mail.by