|
Мастацкі кіраўнік - Марыянна Бяляева
Праца ў ансамблі вядзецца па трох напрамках:
- раскрыццё народнай песні ў яе натуральным выглядзе, у першапачатковай чысціні;
- выкананне без суправаджэння харавых аранжыровак народных і сучасных аўтарскіх твораў;
- паказ на сцэне народнага мастацтва ў сінтэтычным адзінстве харавой, інструментальнай музыкі і танца.
Багаты самабытны рэпертуар ансамбля ўключае беларускія, рускія, украінскія народныя песні, казацкія, песні ваенных гадоў.
Інтанацыйная чысціня, яркае тэмбравае гучанне ансамбля, эмацыянальнасць і артыстызм выканаўцаў у падачы мастацкага вобраза ствараюць атмасферу народнага свята.
АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЕСНІ "ЛАГОДА":
- Лаўрэат I фестывалю народнай творчасці Беларусі "Беларусь-мая песня" (1997г.);
- Лаўрэат абласнога тура V рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці "Студэнцкая вясна" (г.Слуцк, 1998г.);
- Дыпламант V рэспубліканскага фестывалю студэнцкага мастацкай творчасці "Студэнцкая вясна - 98" г. Віцебск (II месца ў конкурсе калектываў вакальна-харавога мастацтва);
- Дыпламант абласнога агляду калектываў мастацкай самадзейнасці г. Мінска і Мінскай вобласці (I месца ў намінацыі "Вакальная група") (1999г.);
- Дыпламант VI Рэспубліканскага конкурсу аркестравых і харавых калектываў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў - II месца (2000г.);
- Дыпламант II ступені VIII гарадскога маладзёжнага фестывалю эстраднага мастацтва "Белая Русь" (2007 г.).
Выступленні ансамбля "Лагода" заўсёды дораць слухачам яркае свята сустрэчы з беларускім народным мастацтвам, свята песень, танцаў, музыкі, маладосці і прыгажосці.
|