|
"ВЯСНЯНКА" выконвае розную па стылі музыку (беларускую, рускую, балгарскую, іспанскую, сучасную, фальклор ў апрацоўцы), а гэта назва абазначае нешта светлае, добрае, ўдалае.
Назва насамрэч удалая. Ансамбль яшчэ малады, але ўжо мае ў сваёй скарбонцы:
- 1 месца на V міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці "Мы разам!" (на базе УА «Брэсцкі Дзяржаўны Абласны Цэнтр маладзевай творчасці» (Брэст, Беларусь) (студзень, 2011);
- удалыя канцэрты на Дні адзінства Беларусі і Расіі (Сеніца);
- удзел у міжнародным праекце паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь "Сучасная культура. Духоўнасць";
- выступленне на сустрэчы з нямецкім амбасадарам (індустрыяльны каледж, Мінск);
- удзел у Рэспубліканскім семінары (на базе УА "Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж");
- перыядычныя выступленні на колежскіх канцэртах, мерапрыемствах і справаздачах.
- Лаўрэаты I ступені на Першым Усерасійскім фестывалі-конкурсе, які праходзіў у горадзе Санкт-Пецярбург на базе Дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Кіраўнік ансамбля - Трамбіцкая Вольга Сяргееўна.
Асноўны склад:
- Гатава Юлія (цымбалы, першая прыма),
- Дубовік Таццяна (другая прыма і дудка),
- Лісічонак Аляксандра (цымбалы альт),
- Немагай Антон (ударныя),
- Гадунова Наталля (акардэон),
- Федасеня Надзея (бас гітара),
- Барысевіч Віталь (гітара),
- Чарняўскі Андрэй Генадзьевіч (кларнет),
- Савіч Аляксандр Андрэевіч (баян),
- Трамбіцкі Канстанцін Святаслававіч (жалейка, дудка, дуда).

(На здымку - творчы тандэм ансамбля "Вяснянка" і майстэрні абрадавай творчасці "Спас").
|