Галоўная / Аддзяленні / НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ / Народная творчасць (баян, акардэон)

ПРАДМЕТНА-ЦЫКЛАВАЯ КАМІСІЯ

"НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ (БАЯН, АКАРДЭОН)"

Прадметна-цыклавая камісія рыхтуе спецыялістаў, сферай прафесійнай дзейнасці якіх з'яўляецца: культурна-дасугавыя ўстановы, Дамы і Цэнтры народнай творчасці, студыі, эстэтычныя цэнтры, інструментальныя і аркестравыя аматарскія калектывы.

Па заканчэнні выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыю:

  • Арганізатар культурна-дасугавай дзейнасці;
  • Кіраўнік інструментальнага аматарскага калектыву.

Форма навучання – дзённая.

Тэрмін навучання – 3 гады 10 месяцаў (на аснове базавай адукацыі).

Выпускнікі цыклавой камісіі працягваюць навучанне ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і іншых.

Таксама пасля заканчэння каледжа выпускнікі камісіі паспяхова працуюць мастацкімі кіраўнікамі самадзейных калектываў (фальклорныя і інструментальныя ансамблі), акампаніятарамі, арганізатарамі дасугавай дзейнасці, метадыстамі, дырэктарамі цэнтраў культуры і цэнтраў пазашкольнай работы, у дамах дзіцячай і  юнацкай творчасці; рэалізуюць сябе ў педагагічнай дзейнасці ў музычных школах Мінскай вобласці.

Цыклавая камісія "Народная творчасць (баян, акардэон)" у Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў існуе з моманту яго аснавання. У розныя гады цыклавую камісію ўзначальвалі Я. Л. Міцуль, П. М. Веркалаб, У. І. Арцімовіч, Ю. А. Ляйко, П. М. Пілат, В. В. Радаман. У цяперашні час старшынёй цыклавой камісіі з'яўляецца Савіч Аляксандр Андрэевіч.

На цыклавой камісіі працуюць выкладчыкі Уладзімір Пятровіч Шышкін, Павел Мікалаевіч Пілат, Аляксандра Іванаўна Гурыновіч, Э. М. Лямбовіч, Ляйко Юрый Аляксандравіч, Яўсіевіч Канстанцін Уладзіміравіч, Радаман Віктар Віктаравіч, Гальчэня Юрый Іванавіч, Нямыцька Ілья Уладзіміравіч, Грамовіч Павел Ігаравіч, Ярэмеевіч Іван Іванавіч. Неацэнную дапамогу аказваюць канцэртмайстры Ганна Яўгенаўна Сівакова, Аляксандр  Лазаравіч Жылін, В. Ф. Захаркевіч, А. В. Таболіч, В. В. Шапоткін, Бялко С. А., Паўлоўскі Віктар Вячаслававіч.

3

 

 

Патрабаванні для паступаючых

 

 
Яндекс.Метрика

Адрас: Беларусь, 220024, Мінск, вул. Кіжаватава, 9
Тэл.: (017) 212-60-61, Факс: (017) 275-24-30, e-mail: mdkm@mail.by