Галоўная / Аддзяленні / НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ / Харавая музыка (народная)

ПРАДМЕТНА-ЦЫКЛАВАЯ КАМІСІЯ

"ХАРАВАЯ МУЗЫКА (НАРОДНАЯ)"

 

Прадметна-цыклавая камісія рыхтуе спецыялістаў, сферай прафесійнай дзейнасці якіх з'яўляецца: культурна-дасугавыя ўстановы, дамы і цэнтры народнай творчасці, студыі, эстэтычныя цэнтры, народныя харавыя калектывы.

spevi

Па заканчэнні выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыі:

  • арганізатар культурна-забаўляльнай дзейнасці
  • кіраўнік народнага хору


Па заканчэнні навучэнцы працягваюць сваю адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка.

Спецыяльнасць "Харавая музыка (народная)" інтэграваная з Беларускім універсітэтам культуры і мастацтваў. Навучэнцы гэтай спецыяльнасці, якія здалі дзяржаўныя іспыты на "выдатна", маюць права паступлення на другі курс аналагічнай спецыяльнасці ў БДУКМ.

 

spevi3

Спецыяльнасць "Харавая музыка (народная)" была адкрыта ў 1983 годзе.

У складзе прадметна-цыклавой камісіі працуюць: Людміла Міхайлаўна Вайцяховіч, Марыяна Віктараўна Бяляева, Людміла Пятроўна Хацяноўская, Н. В. Шчарбініна, Юлія Уладзіміраўна Фарынко, Анастасія Яўгенаўна Цэхавая, А. А. Красуцкая.
У розныя гады ўзначальвалі камісію: Л. Б. Грыгор'ева, М. І. Брычкоўскі, Г. А. Мілешка, І. І. Кірчук, А. Ф. Шунтаў, Т. С. Плашчынскі, Л. М. Вайцяховіч.
У цяперашні час старшынёй камісіі з'яўляецца Анастасія Яўгенаўна Цэхавая.

5

Выкладчыкі цыклавой камісіі вядуць вялікую метадычную, выхаваўчую працу, а таксама актыўную канцэртную і прафарыентацыйную дзейнасць.

Многія выпускнікі прадметна-цыклавой камісіі з'яўляюцца кіраўнікамі калектываў, якія носяць званне ўзорных і народных; салістамі вядучых калектываў Рэспублікі Беларусь: В. Гладкая - заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік фальклорна-этнаграфічнага ансамбля "Неруш", А. Навіцкая, Я. Далжонак, З . Кудзін, Н. Салава, Р. Мацвіенка, Я. Жалабковіч, П. Арлоўская і іншыя.

На цыклавой камісіі існуюць курсавыя хоры і агульны хор народнай песні. Тут навучэнцы набываюць неабходныя пеўчыя навыкі, а таксама маюць магчымасць практычнай працы з хорам у якасці дырыжора-хормайстара.

 

 

spevi2

 

 

 
Яндекс.Метрика

Адрас: Беларусь, 220024, Мінск, вул. Кіжаватава, 9
Тэл.: (017) 212-60-61, Факс: (017) 275-24-30, e-mail: mdkm@mail.by