Галоўная / Аддзяленні / НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ / Народная творчасць. Танец

ПРАДМЕТНА-ЦЫКЛАВАЯ КАМІСІЯ
«НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ. ТАНЕЦ»

Сферай прафесійнай дзейнасці выпускнікоў з'яўляецца: культурна-забаўляльныя ўстановы, Дамы і Цэнтры народнай творчасці, студыі, эстэтычныя цэнтры; аздараўленчыя і лячэбна-прафілактычныя ўстановы; аматарскія харэаграфічныя калектывы.

Кваліфікацыя выпускніка: арганізатар культурна-забаўляльнай дзейнасці. Кіраўнік аматарскага харэаграфічнага калектыву.

Тэрмін навучання - 2 гады 10 месяцаў (на базе сярэдняй адукацыі).

Форма навучання - дзённая.


Для паступлення абітурыену неабходна:

  • паказаць  1-2 эцюда ў характары народнага танца;
  • паўтарыць на сярэдзіне залі пэўнае заданне, што пакажа выкладчык;
  • мець пэўныя знешнія фізічныя дадзеныя;
  • валодаць музычнымі здольнасцямі і харэаграфічнай памяццю
  • мець арыгінал сэртыфіката ЦТ па беларускай (рускай) мове, праведзенага ў год прыёму.

 

nar2

 

Нашы выпускнікі працягваюць навучанне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка. Таксама працуюць у заслужаным дзяржаўным ансамблі танца Рэспублікі Беларусь, у заслужаным дзяржаўным харэаграфічным ансамблі "Харошкі", прафесійных тэатрах Беларусі і замежжа.

har-nar

 

 

У розныя гады прадметна-цыклавую камісію ўзначальвалі: Г. І. Рубцова, М.А. Бандарэўская, С.А. Баркоўская, М. Р. Драпеза.
Зараз старшынёй з'яўляецца Анатоль Леанідавіч Карповіч, а яго намеснікам - Марына Рыгораўна Драпеза.

Цяпер на цыклавой камісіі працуюць: Вольга Сцяпанаўна Гарэлава, Вольга Сяргееўна Быстрыцкая, Юлія Юр'еўна Гадунова, Кацярына Мікалаеўна Пілецкая, Ніна Пятроўна Плотчанка, Таццяна Мікалаеўна Шчучко, Таццяна Аляксандраўна Аксёнава, Алена Дзмітрыеўна Коўтун, Ірына Уладзіміраўна Шалавіна, Наталля Віктараўна Жук, Майя Анатольеўна Бандарэўская, Ірына Мікалаеўна Ганчарова, Наталля Іванаўна Мачалава, Наталля Аляксандраўна Сазонава, Анжаліка Валер'еўна Полева, Вікторыя Валер'еўна Рогава.

 

vykl-hareagr

 

 

На базе цыклавой камісіі створана майстэрня абрадавай творчасці "Спас".

har-spas

 

har-nar1

 

 

 

 
Яндекс.Метрика

Адрас: Беларусь, 220024, Мінск, вул. Кіжаватава, 9
Тэл.: (017) 212-60-61, Факс: (017) 275-24-30, e-mail: mdkm@mail.by