ПРАДМЕТНА-ЦЫКЛАВАЯ КАМІСІЯ
"НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ. АРГАНІЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНА-ДАСУГАВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ".
Прадметна-цыклавая камісія рыхтуе спецыялістаў для працы ва ўстановах культуры клубнага тыпу ў якасці арганізатара культурна-дасугавай дзейнасці.
Выпускнікі спецыялізацыі працягваюць далейшае навучанне ў ВНУ Рэспублікі (у тым ліку ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і іншых).
У цыкл спецыяльных дысцыплін навучэнцаў ўваходзіць вывучэнне такіх прадметаў як: "Сацыяльна-культурная і дасугавая дзейнасць", "Гульнёвая дзейнасць", "Менеджмент у сферы культуры", "Этыка прафесійнай дзейнасці".

Педагагічны склад цыклавой камісіі ўключае наступных выкладчыкаў: Ларыса Аляксееўна Сакалова (старшыня цыклавой камісіі), Таццяна Вячаславаўна Рукевіч, Ірына Анатольеўна Яфрэмава, Кацярына Мікалаеўна Мароз, Вольга Мікалаеўна Матусевіч, Е . Р. Амбражук, А. С. Балакір.
Асноўнымі прыярытэтамі ў рабоце цыклавой камісіі з'яўляецца:
- магчымасці вывядзення адукацыйнага працэсу на якасна высокі ўзровень;
- выхаванне спецыяліста з улікам сучасных патрабаванняў;
- супрацоўніцтва з прафiлюючымi ВНУ Рэспублікі.
|