Галоўная / Аддзяленні / МАСТАЦТВА / Дырыжыраванне (акадэмічны хор)

ПРАДМЕТНА-ЦЫКЛАВАЯ КАМІСІЯ

 

"ДЫРЫЖЫРАВАННЕ (АКАДЭМІЧНЫ ХОР)"

 

Прадметна-цыклавой камісіі рыхтуе:

  • будучых дырыжораў харавых калектываў (кваліфікацыя - кіраўнік творчага калектыву);
  • спецыялістаў у галіне музычнага навучання і агульнага эстэтычнага выхавання (кваліфікацыя - настаўнік);
  • артыстаў прафесійных харавых калектываў (кваліфікацыя - артыст).

 

Форма навучання - дзённая.

Тэрмін навучання-3 гады 10 месяцаў.


Нашы выпускнікі
працягваюць далейшае навучанне ў вядучых ВНУ Рэспублікі: Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка, у іх філіялах у абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў вышэйшых навучальных установах адпаведнага профілю краін блізкага і далёкага замежжа.

 

hor

Ля вытокаў адкрыцця прадметна-цыклавой камісіі стаялі майстры харавой справы: Клюйко Л.А., Сінельнік У. А., Мілешка Р.А., Шунтаў А.Ф.

У цяперашні час працуюць: Васілеўская Алла Уладзіміраўна (бакалаўр мастацтваў), Цемнікава Алена Юр'еўна (магістр мастацтваў), Дзюкарава Ганна Генадзьеўна, Кандратовіч Таццяна Віктараўна (магістр педагагічных навук, аспірант БДПУ імя М. Танка), Матусевіч Алена Аляксандраўна, Сакалоўская Алена Ігараўна, Спрынчан Вольга Андрэеўна, Міронава А. В. (магістр мастацтваў), Крыпец А. Э. (магістр мастацтваў).

4

Старшыня прадметна-цыклавой камісіі "Дырыжыраванне (акадэмічны хор)" - Кунцэвіч Святлана Сяргееўна (магістр мастацтваў, Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, выкладчык вышэйшай катэгорыі).

Асноўнымі напрамкамі работы камісіі з'яўляецца: вывядзенне навучання на якасна высокі ўзровень шляхам укаранення ў навучальны працэс найноўшых педагагічных тэхналогій; выхаванне спецыяліста-харавіка з улікам сучасных сусветных тэндэнцый у галіне музычнага і харавога мастацтва; супрацоўніцтва з прафiлюючымi ВНУ Рэспублікі.

 

 

hor2



 
Яндекс.Метрика

Адрас: Беларусь, 220024, Мінск, вул. Кіжаватава, 9
Тэл.: (017) 212-60-61, Факс: (017) 275-24-30, e-mail: mdkm@mail.by