|
Жадаем у новым, 2012 годзе, не забывацца на тое добрае, што прынёс нам мінулы, 2011 год, і дбаць пра будучы, 2013 год, пры планаванні сваіх спраў, а яшчэ памятаць, што цуды здзяйсняюцца ў тых, хто ў іх верыць!
Кахання і любові, здароўя і дабрабыту, цяпла і шчырасці, пяшчоты і надзеі, моцы і веры вам і вашым сем'ям! Будзьце шчаслівыя!

Сябры мае! Віншую вас З найлепшым святам – Новым годам! Хай новы дзень і новы час Змяце ў мінулае нягоды!
Каб зоркі падалі ў руку, А на стале было да хлеба. І каб хапала ў кашальку На ўсе надзённыя патрэбы.
Хай будзе ў сем’ях вашых мір, І разуменне, і пяшчота, Каб не нуды – кахання вір Суправаджаў пачуццяў дотык!
Дай Бог здароў’я вам збанок Ды й ‘шчэ куфэрак весялосці, Каб не зваліла стома з ног, Пакуль да вас даедуць госці!
Жадаю поспехаў, святла, Дабра, спакою, мудрай згоды - Каб радасць шчыраю была! Жывіце ў шчасці! З Новым годам!
(Аўтарка прыгожых строчак - Таццяна Дзям'янава) |