Галоўная / Архіў навінаў / Віншаванні / Шаноўныя работнікі культуры!
Шаноўныя работнікі культуры!

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў

шчыра віншуюць вас з прафесійным святам —

Днём работнікаў культуры.

Дзякуючы вашай творчасці і паўсядзённай працы, у нашым горадзе паспяхова ажыццяўляецца культурная палітыка, захоўваюцца і прымнажаюцца духоўныя здабыткі нашага грамадства. Дынамічнае развіццё культуры немагчыма без падтрымкі дзяржавы. Вось чаму пытанні падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў культуры, узмацнення яе матэрыяльнай базы, сацыяльнай абароны работнікаў галіны культуры былі і заўсёды будуць у цэнтры ўвагі.

Выказваем глыбокую ўдзячнасць усім работнікам культуры за вашу самаадданую працу. Менавіта дзякуючы вашым намаганням, ведам, вопыту, таленту культура ў сваіх лепшых узорах і праявах служыць нашаму народу!

Жадаем здароўя, дабрабыту, шчасця і поспехаў у вашай нялёгкай, але такой патрэбнай працы на карысць роднай Беларусі і яе сталіцы — горада-героя Мінска!

Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька

Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Міхаіл Савановіч

7.10.2011

 

 

Адрас: Беларусь, 220024, Мінск, вул. Кіжаватава, 9
Тэл.: (017) 212-60-61, Факс: (017) 275-24-30, e-mail: mdkm@mail.by