Галоўная / Архіў навінаў

 

 

kOLLEG

Гісторыя каледжа мастацтваў пачалася ў 1975 годзе. З мэтай падрыхтоўкі арганізатараў дасугавай дзейнасці, кіраўнікоў калектываў мастацкай самадзейнасці для клубных устаноў Мінскай вобласці ў сталіцы было адкрыта культурна-асветніцкае вучылішча, на чале якога стаў Уладзімір ТАРАН (Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь).

znak

За 15 год вучылішча падрыхтавала каля дзвух тысяч клубных работнікаў, кіраўнікоў самадзейных харавых, танцавальных, драматычных калектываў, аркестраў народных інструментаў для ўстаноў культуры Мінскай вобласці.

У 1990 годзе Мінскае культурна-асветніцкая вучылішча рэарганізавана ў Мінскае вучылішча мастацтваў і культуры з мэтай больш поўнага забеспячэння запатрабаванняў у спецыялістах культуры і мастацтва, павышэння іх падрыхтоўкі ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі культурнага развіцця. Уводзяцца новыя спецыяльнасці: тэатральнае мастацтва (лялькі), музычнае выхаванне, харэаграфічнае мастацтва, інструментальнае выканальніцтва. Працуюць дзённая і завочныя формы навучання. Вучылішча мастацтваў і культуры пашырае сферу падрыхтоўкі будучых спецыялістаў для Мінскай вобласці. Гэта - выкладчыкі ДМШ і ДШМ, артысты тэатра лялек, ансамбляў народнага танца, аркестраў, музычныя работнікі дашкольных устаноў, арганізатары культурна-забаўляльнай дзейнасці, рэжысёры абрадаў і свят, кіраўнікі самадзейных калектываў.

З 1992 года Мінскае вучылішча мастацтваў і культуры перайменавана ў Мінскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў. Адкрыта новая спецыяльнасць: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (кераміка).

У 2001 годзе рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта з мэтай паляпшэння падрыхтоўкі спецыялістаў для ўстаноў культуры і ўдасканалення сістэмы сярэдне-спецыяльнай адукацыі вучылішча мастацтваў рэарганізавана ў установу адукацыі "Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў".

У 2006 годзе была адкрыта прадметна-цыклавая камісія "Мастацтва эстрады (спевы)".

 

1-1 1-5

 


Перспектыўныя тэндэнцыі развіцця УА МДКМ:

  • удасканаленне кадравай палітыкі на канкурэнтнай аснове;
  • супрацоўніцтва з міжнароднымі клубамі ЮНЕСКА па ўдасканаленні вучнёўскага самакіравання;
  • стварэнне на базе каледжа Цэнтра сацыякультурнай дзейнасці горада Мінска і Мінскай вобласці;
  • удзел у рэалізацыі дзяржаўных, абласных і раённых праграм па праблемах развіцця культуры і мастацтва: «Адраджэнне і развіццё вёскі», «Дзеці Беларусі», «Моладзь Беларусі», «Таленавітая моладзь», «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці», «Кадры»,«Дыскатэка»,«Традыцыйная культура і дзеці»,«Развіццё музейнай справы» і інш;
  • устанаўленне міжнародных сувязяў з краінамі, якія праводзяць ідэнтычную палітыку ў галіне культуры і адукацыі, з мэтай павышэння прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў і ўдасканалення практычных уменняў навучэнцаў каледжа;
  • ажыццяўленне экспарту адукацыйных паслуг.

З фотаархіву каледжа:

mitrapalit

 

 

gilevic

Сустрэча з народным паэтам Беларусі НІЛАМ ГІЛЕВІЧАМ

 

 

Taran_-_gistoria

 

 

1-2

 

 

 

Анонс

Дед-Джей Мороз зажигает огни!

Новогоднее представление ...
Подробнее...

Навагодняя праграма

Камісія "Харавая музыка (народная)" запрашае ...
Подробнее...

Конкурс "Рэдызайн сайта каледжа". Справаздача.

Папярэднія вынікі. ...
Подробнее...

Псіхалагічная дапамога!

Анонимная психологическая помощь ОНЛАЙН для учащихся, педагогов, роди...
Подробнее...

8 снежня Інфармацыйны клуб "За ценем шкодных звычак"

337 аудыторыя, у 14.15. ...
Подробнее...

Віншаванні

З Новым годам і калядамі!

Усіх супрацоўнікаў, навучэнцаў і гасцей нашага сайта віншуем з Новым годам і калядамі!<...
Подробнее...

Шаноўныя работнікі культуры!

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў
Подробнее...

З Днём настаўніка!

Дарагія калегі!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём ...
Подробнее...

Віншуем камісію рэжысуры з 35-годдзем!

Камісіі "Рэжысура абрадаў і святаў"- 35! ...
Подробнее...

Поздравляем гордость нашего колледжа - оркестр баянистов и аккордеонистов "Лад"!!

Поздравляем народный оркестр баянистов и аккордеонистов "Лад"

(руководите...
Подробнее...

Падзеі

Дзень адкрытых дзвярэй

Дзень адкрытых дзвярэй у нашай установе праводзіцца два разы на год ...
Подробнее...

У каледжы працуе ФАНАТЭКА!

Фанатэка ...
Подробнее...

Открытый урок по сольфеджио

ОТКРЫТЫЙ УРОК  ПО СОЛЬФЕДЖИО ЛУЗЬКО ЛЮДМИЛЫ АНАТОЛЬЕВНЫ ...
Подробнее...

14 кастрычніка - МАМІН ДЗЕНЬ

«МАМИН ДЕНЬ» ...
Подробнее...

Камісія рэжысуры

Папярэднія заяўкі, ідэі прымаюцца па тэлефоне 507-04-03 (МТС). ...
Подробнее...

Карысныя спасылкі

Сайт "Гісторыя сусветнай і айчыннай культуры"

Паважаныя студэнты, выкладчыкі і проста выпадковыя мінакі, на сайце "Гісто...
Подробнее...

Рэспубліканскі Цэнтр прафесійнай арыентацыі моладзі

Музеі Беларусі

Аркестр "ЛАД"

Моладзевы сайт "BREVIS"

Адрас: Беларусь, 220024, Мінск, вул. Кіжаватава, 9
Тэл.: (017) 212-60-61, Факс: (017) 275-24-30, e-mail: mdkm@mail.by